Беларуская Служба

Пяць гадоў таму арыштавалі палітыка Паўла Севярынца

07.06.2025 11:02
Праз год пасля затрымання Севярынца асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Павел Севярынецфота: Белсат

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, за два месяцы да пачатку пратэстаў, каля свайго дома, калі той вяртаўся з Камароўкі з перадвыбарчага пікета Святланы Ціханоўскай, нагадвае nashaniva.com.

Спачатку яму некалькі разоў давалі адміністрацыйныя суткі, але так і не адпусцілі, у выніку ў жніўні 2020 года завёўшы крымінальную справу.

Праз год яго асудзілі (суддзя Ірына Ланчава) на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках».

Адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі, але ў чэрвені 2023 г. у Шклове адбыўся суд па замене рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады. Паўла перавялі ў турму № 1 у Гродне.

вх