ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі. Асноўны акцэнт будзе зроблены на цэнтральнай частцы горада і вуліцах, дзе парушэнні правілаў спынення і стаянкі ствараюць перадумовы для ДТЗ.
Сёння ўведзены ў эксплуатацыю апаратна-праграмны комплекс, які ў аўтаматычным рэжыме выяўляе і фіксуе парушэнні правіл спынення і стаянкі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Асноўны акцэнт будзе зроблены на цэнтральнай частцы горада і вуліцах, дзе парушэнні правіл спынення і стаянкі ствараюць перадумовы да здзяйснення ДТЗ.
«Пастанова аб фіксацыі правапарушэння будзе накіроўвацца ўласніку транспартнага сродку па адрасе яго рэгістрацыі», — адзначылі ў ГУУС.
«Праграмна-апаратны комплекс працуе па загадзя зададзеных і ўнесеных у яго зонах кантролю, якія ўзяты з зацверджаных супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі пашпартоў зоны кантролю. У гэтых пашпартах адлюстроўваюцца асноўныя параметры кантролю: гэта пункт, зона кантролю, яе пачатак і яе канец, і якія характэрныя ўчасткі інфраструктуры ёсць на ўчастку зоны кантролю. Калі аўтамабіль ужо ўязджае ў зону кантролю, непасрэдна ў яе пачатак, на маніторы высвечваецца сімвал, які адлюстроўвае пачатак зоны кантролю. І ўжо ў аўтаматычным рэжыме транспартныя сродкі, што стаяць з парушэннем правіл дарожнага руху, фіксуюцца ў агульным плане і распазнаецца іх рэгістрацыйны знак», — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.
Крыніца: Наша Ніва/ю