Беларуская Служба

Выстава пад загалоўкам: «Гісторыя беларускага супраціву» адкрыецца ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце

10.06.2025 08:15
Выстава раскажа гісторыю амаль 30 гадоў змагання беларусаў супраць дыктатуры і спробаў далучыць Беларусь да Расіі.
  :
Выстава пад загалоўкам: «Гісторыя беларускага супраціву» адкрыецца ў КНУ імя Шаўчэнкі facebook.com/lesha.franc

12 чэрвеня ў чырвоным корпусе Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы пад загалоўкам «Гісторыя беларускага супраціву». Пра гэта ў Facebook паведаміў кіраўнік дабрачыннага фонду «Свабодная Беларусь» Аляксей Францкевіч.

Выстава раскажа гісторыю амаль 30 гадоў змагання беларусаў супраць дыктатуры і спробаў далучыць Беларусь да Расіі, у тым ліку пра тое, як беларусы ўнутры краіны супрацьстаялі прасоўванню расійскіх войскаў ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання – і працягваюць змагацца дагэтуль, паведаміў Францкевіч.

Пасля адкрыцця выставы запланаваны круглы стол, якога ўдзельнікі абмяркуюць агульную гісторыю, супольны досвед барацьбы і супольнага ворага.

аз

Тэатр можа быць не толькі месцам творчасці, але таксама адаптацыі і тэрапіі — кіраўнік тэатра «Прыехалі»

01.06.2025 07:00
Беларускі тэатр у Беластоку працуе над вялікім спектаклем, які пакажа на сцэне Моладзевага дома культуры.

Паэт Віталь Рыжкоў вярнуўся да творчасці ў эміграцыі пасля парады тэрапеўта

05.06.2025 07:00
Для яго гэта элемент самарэфлексіі.