Беларуская Служба

Краіна «тэрарыстаў». Цяпер у беларускім «тэрарыстычным спісе» 1299 чалавек

10.06.2025 15:02
КДБ дадаў у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» яшчэ 15 чалавек.
Будынак КДБ у Мінскуcommons.wikimedia.org

КДБ апублікаваў абноўлены  спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

У спіс дададзены тыя, хто асуджаны па артыкулах 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці), арт. 290 КК (Пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму), арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі) прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Прысуды суда ўжо набылі моц.

Сярод асобаў, чые прозвішчы дадалі ў спіс, добраахвотнік, які ваюе ва Украіне Ян Мельнікаў (арт. 130, арт. 290-2, арт. 290-4, арт. 290-5, арт. 361), Анастасія Махамет, былая камандзір парамедыкаў палка Каліноўскага, (арт. 290-2, арт. 290-4, арт. 361).

Агулам у «тэрарыстычным спісе» 1299 чалавек, з іх больш за 600 – беларусы.

вх