Беларуская Служба

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў трапіў пад санкцыі Украіны

11.06.2025 12:41
У 2023 годзе Шаўцоў з'ездзіў у акупаваны Расіяй Марыупаль, дзе з'явіўся ў адзенні з акупацыйнай Z-сімволікай.
.       .
Д. Шаўцоў у рэпартажы з акупаваных тэрыторый Украіны.Фота: скрыншот відэа/news.zerkalo.io/economics/50569.html

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа (БТЧК) і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў трапіў пад санкцыі Украіны. 10 чэрвеня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць 48 фізічных і 9 юрыдычных асоб. Раней Шаўцоў ужо трапіў пад санкцыі Еўрасаюза і ЗША, паведамляе euroradio

У 2023 годзе Шаўцоў з'ездзіў у акупаваны Расіяй Марыупаль, дзе з'явіўся ў адзенні з акупацыйнай Z-сімволікай. Таксама ён прызнаўся, што кіраваная ім арганізацыя ўдзельнічае ў вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. 

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прасіла Беларускі Чырвоны крыж спыніць такую практыку, а Шаўцову прапанавалі на час расследавання пакінуць пасаду. Аднак у верасні таго ж года Шаўцоў зноў быў пераабраны генсакратаром БТЧК. Пасля таго, як беларуская арганізацыя не выканала ўмовы, яе сяброўства ў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца было прыпыненае.

эж

Улады Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаванай тэрыторыі

23.02.2024 11:24
Журналісты звязаліся з дзецьмі, якіх прывозілі ў Беларусь.