Беларуская Служба

У Беларусі з 1 верасня забароняць усе прыватныя адукацыйныя праграмы ў садках 

11.06.2025 14:02
У ведамстве патлумачылі, што гэтая норма ўведзеная абноўленай рэдакцыяй Кодэксу Беларусі аб адукацыі.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства адукацыі Беларусі выключыла з палажэння аб установе дашкольнай адукацыі права індывідуальных прадпрымальнікаў рэалізоўваць адукацыйныя праграмы, паведамляе svaboda.org

Як адзначаецца ў адпаведнай пастанове Міністэрства адукацыі, гэтая норма пачне дзейнічаць з 1 верасня 2025 году. У ведамстве патлумачылі, што гэтая норма ўведзеная абноўленай рэдакцыяй Кодэксу Беларусі аб адукацыі.

«Гэтая норма дазволіць упарадкаваць дзейнасць устаноў адукацыі і арганізацый пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, забяспечыць якасны адукацыйны працэс, выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў», — патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі.

У той жа час у ведамстве адзначылі, што захавалі магчымасць рэалізацыі праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на запыт бацькоў.

эж