Беларуская Служба

Інфляцыя ў Беларусі за 12 месяцаў склала 7,1%

11.06.2025 15:22
З пачатку года цэны выраслі на 4,5%, а ў гадавым выражэнні (травень 2025 года да траўня 2024 года) інфляцыя дасягнула 7,1%.
    12   7,1
Інфляцыя ў Беларусі за 12 месяцаў склала 7,1% ViDI Studio/shutterstock

Паводле дадзеных Белстату, цэны ў маі 2025 года павялічыліся на 0,7% у параўнанні з красавіком, паведамляе выданне POZIRK

З пачатку года цэны выраслі на 4,5%, а ў гадавым выражэнні (травень 2025 года да траўня 2024 года) інфляцыя дасягнула 7,1%.

За год прадукты падаражэлі на 9,6%, непрадуктовыя тавары — на 3,6%, паслугі — на 7,2%.

У параўнанні з красавіком цэны ў маі павысіліся на 0,7%: на прадуктовыя тавары — на 1,2%, на непрадуктовыя тавары — на 0,2%, на паслугі — на 0,3%.

эж

У Беларусі няма ніводнай галіны, дзе жанчыны ў сярэднім зараблялі б столькі ж, колькі і мужчыны

03.06.2025 14:35
Сярод усіх занятых у эканоміцы Беларусі жанчыны складаюць 53,1%.