Беларуская Служба

Пасол Славакіі ўручыў копіі даверчых грамат Максіму Рыжанкову

11.06.2025 16:44
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-славацкіх адносін, перспектывы паступовага аднаўлення паўнафарматнага ўзаемадзеяння, а таксама правядзенне шэрагу сумесных мерапрыемстваў.
M
Mіністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Славакіі ў Беларусі Ёзэфа МігашаФота: МЗС Беларусі

11 чэрвеня міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ёзэфа Мігаша, паведамляе «Наша Ніва»

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-славацкіх адносін, перспектывы паступовага аднаўлення паўнафарматнага ўзаемадзеяння, а таксама правядзенне шэрагу сумесных мерапрыемстваў, паведамляе МЗС Беларусі.

Міністр Лукашэнкі падкрэсліў, што беларускі бок вітае і высока цэніць канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Славакіі, гатоўнасць да дыялогу і рашэнне аб прызначэнні пасла ў Мінску з улікам асаблівай ролі Браціславы ў Еўропе на дадзеным этапе.

эж