Беларуская Служба

Дэмакратычную будучыню Беларусі абмяркуюць 18 чэрвеня на сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта

14.06.2025 16:01
Разам з дэбатамі адбудзецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж EESC і беларускімі дэмсіламі.
 -
Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт Autorstwa Guy Delsaut - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=61470558

Дэбаты пра дэмакратычную будучыню Беларусі пройдуць 18 чэрвеня ў Бруселі ў рамках пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC), вынікае з парадку дня EESC.

Адзначаецца, што разам з дэбатамі адбудзецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж EESC і беларускімі дэмакратычнымі сіламі на чале са Святланай Ціханоўскай.

Пра абмеркаванне падпісання згаданага мемарандума сёлета ў лютым «Позірку» паведаміў галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка па выніках сустрэчы Ціханоўскай з прэзідэнтам EESC Оліверам Ропке. Тады ж кіраўнік камітэта запрасіў беларускага палітыка выступіць на пленарнай сесіі EESC «з прамовай пра выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы як унутры краіны, так і ў выгнанні».

На той сустрэчы бакі таксама дамовіліся правесці пад эгідай EESC серыю мерапрыемстваў, прысвечаных «падтрымцы незалежных медыя, прафсаюзаў, уразлівых груп і развіццю сумленнага бізнесу ў выгнанні».

Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт – кансультатыўны орган Еўрасаюза, у які ўваходзяць прадстаўнікі асацыяцый працадаўцаў, прафсаюзаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

аз

У нядзелю ў Варшаве пройдзе канферэнцыя «Reshape» — абмяркуюць будучыню Беларусі

10.06.2025 18:16
15 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Reshape», прысвечаная пытанням будучыні Беларусі і яе месцу ў глабальным свеце.