«Жазло кіравання» («Жезлъ правленіѧ») было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага» — пішуць удзельнікі ініцыятывы.
«Асветнік Сімяон Полацкі — постаць агульнаеўрапейскага маштабу і адна з самых яркіх асоб у гісторыі Усходняй Еўропы ў XVII ст. Шмат у чым ягонае жыццё і творчасць (у тым ліку кніга «Жазло кіравання») адлюстроўваюць культурную спецыфіку Беларусі як еўрапейскай краіны з асаблівай ідэнтычнасцю і гістарычнай спадчынай, якая склалася ў выніку сінтэзу традыцый і ўплываў Захаду і Усходу» — кажа кіраўнік ініцыятывы Павал Мацукевіч.
Кніга была набытая ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў і ў будучыні будзе перададзеная ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага ў якасці грамадскага падарунку. Да вяртання ў Полацк кніга будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.
Апякун ініцыятывы MALDZIS Рыгор Астапеня наступным чынам пракаментаваў чарговы набытак ініцыятывы:
«Кніга «Жазло кіравання» з'яўляецца прыкладам багатых традыцыяў палемічнай літаратуры, якая была шырока распаўсюджаная акурат на беларускіх землях. Нашы продкі менавіта з дапамогай мовы палемічных тэкстаў, а не зброі імкнуліся вырашаць міжканфесійныя канфлікты. У тагачаснай Расіі такой традыцыі не існавала. «Жазло кіравання» лічыцца першым значным палемічным творам у расійскай гісторыі».
Свабода/ав