Сярод заўважаных самалётаў — Іл-76 і Ан-124, якія накіраваліся на авіябазу ў Мачулішчах пад Мінскам. Гэтыя дзеянні, хутчэй за ўсё, звязаны з падрыхтоўкай да будучых манеўраў «Захад-2025», паведамляе defence24.pl.
Прэзідэнт Зеленскі падчас мюнхенскага саміту ў пачатку года не выключыў, што сілы, якія Расія збярэ ў Беларусі, могуць быць выкарыстаны для ўдару з поўначы або нападу на адну з краін НАТА.
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін адрэагаваў на падобныя здагадкі і заявіў, што вучэнні прызначаны выключна для паляпшэння магчымасцей узброеных сіл і не маюць на мэце нікому пагражаць.
Аналітыкі мяркуюць, што цяперашняя актыўнасць расійскай транспартнай авіяцыі з выкарыстаннем самалётаў Іл-76 можа быць звязана з падрыхтоўкай да сумесных вучэнняў «Захад-2025», запланаваных на верасень.
Генерал-маёр Мацей Кліш, аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі Польшчы, раней таксама згадаў пра вучэнні «Захад». Ён заявіў, што Польшча разам са сваімі саюзнікамі ў рэгіёне пастаянна сочыць за падрыхтоўкай Расіі, але гэта не вучэнні для нападу на Польшчу ці краіны Балтыі ў бліжэйшай будучыні. Аднак краіна і саюзнікі павінны паслаць выразны сігнал стрымлівання.
«Мы таксама даем ім сігналы і спадзяемся, што яны іх правільна прачытаюць. Мы прадстаўляем шырока зразумелае стрымліванне праз адмаўленне (не рабі гэтага, інакш апячэшся), але таксама «стрымліванне пакараннем» — абарону пакараннем (не рабі гэтага, інакш мы цябе пакараем)», — заявіў генерал-маёр Мацей Кліш.
На мінулым тыдні ініцыятыва «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла, што ў Беларусь у чэрвені з Расіі будуць увезеныя «авіяцыйныя сродкі паражэння ў аб’ёме двух эшалонаў» — па 50–60 вагонаў кожны.
вх