Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі чатырох чалавек палітзняволенымі

18.06.2025 12:30
На дадзены момант палітзняволенымі прызнаныя ў Беларусі 1 188 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

Беларускія праваабаронцы прызналі чатырох чалавек палітычнымі зняволенымі. Гаворка ідзе пра Максіма Урбановіча, Мікалая Ляпёшку, Аляксандра Невара, Максіма Лепушэнку, якім, як стала вядома праваабаронцам, прад'явілі абвінавачванні, заключылі пад варту і пазбавілі волі ў калоніі па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак«), паведамляе «Вясна».

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – чытаем у заяве праваабарончых арганізацый Беларусі ад 17 чэрвеня 2025 года.

Яны таксама запатрабавалі ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць згаданыя асобы і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных, грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

На дадзены момант палітзняволенымі прызнаныя ў Беларусі 1 188 чалавек

аз

Неўзабаве пачнецца «Тыдзень супраць катаванняў». Катаванні ў Беларусі застаюцца сістэмным злачынствам

17.06.2025 10:52
Катаванні ў Беларусі застаюцца сістэмным злачынствам, нягледзячы на ​​міжнародныя забароны, увагу праваабаронцаў і тысячы задакументаваных выпадкаў.