Беларуская Служба

У Беларусі асуджаным за «экстрэмізм» забароняць займацца педагагічнай дзейнасцю

23.06.2025 17:31
Наймальнікам дазволяць праводзіць псіхалагічныя сумоўі з асобамі, якіх плануюць прымаць на працу з дзецьмі.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла ў другім чытанні змены ў законы аб правах дзяцей, паведамляе «Свабода».

Праект закону прадугледжвае абавязак бацькоў абараняць дзяцей ад інфармацыі ў інтэрнэце, якая наносіць шкоду здароўю і развіццю.

Апроч таго, цяпер цацкі, якія паўтараюць герояў камп'ютарных гульняў ці фільмаў, будуць лічыць «інфармацыйнай прадукцыяй», якую можна распаўсюджваць толькі з прысваеннем ёй знаку ўзроставай катэгорыі.

Праект закону змяшчае таксама норму аб забароне асобам, «якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці» або звязаныя з распаўсюджваннем наркотыкаў, займацца педагагічнай дзейнасцю.

Паступаючы на працу з дзецьмі, фізічныя асобы маюць падпісаць абавязанне аб недапушчэнні парушэння правоў дзіцяці на недатыкальнасць асобы, на абарону ад эксплуатацыі, гвалту і жорсткага абыходжання.
Наймальнікам дазволяць праводзіць псіхалагічныя сумоўі з асобамі, якіх плануюць прымаць на працу з дзецьмі.

аз

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект, які ўводзіць адказнасць за адсутнасць у продажы гародніны

23.06.2025 14:32
Нагадваем, шырокі грамадскі рэзананс увесну выклікала адсутнасць бульбы ў крамах, а таксама высокія кошты на той караняплод у Беларусі.