Беларуская Служба

Белстат: У Мінску сярэдні заробак чыстымі склаў 1000 долараў

24.06.2025 13:49
Намінальны сярэдні заробак («бруднымі») за май у Беларусі— 2652,3 рубля. У параўнанні з красавіком ён вырас на 38,8 рубля.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Калі ж браць «чыстымі» пасля вылічэння падаткаў, то заробак па краіне будзе 2281 рубль. У пераліку на долары (сярэдні курс за май), заробак «бруднымі» складзе 880 долараў, «чыстымі» — $757.

У Мінску сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3504 рублі (1163 долары), або 3013 рублёў «чыстымі» (1000 долараў).

Наша Ніва/ав