Беларуская Служба

У «спіс тэрарыстаў» дадалі двух чалавек

24.06.2025 15:20
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы двух чалавек.
.
.ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта грамадзянін Уганды Абубакар Сваллех, а таксама 45-гадовы беларус Вячаслаў Малышаў, асуджаны паводле арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды Беларусі).

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1305 чалавек, з іх 610 — беларусы.

Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, цяпер вядомы як «спіс тэрарыстаў», з'явіўся яшчэ ў 2011 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся дзеля выканання міжнародных абавязальніцтваў па барацьбе з тэрарызмам, і ў яго заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным узроўні. Да прававога дэфолту ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 года «спіс тэрарыстаў» улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў. Цяпер у ім лік беларусаў і беларусак, якія пераследваюцца паводле палітычных матываў, ідзе на трэцюю сотню.

Вясна/ав