Беларуская Служба

У 2024 годзе Беларусь заняла трэцяе месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз

26.06.2025 13:06
Летась Візавая інфармацыйная сістэма ЕС зарэгістравала 461 658 зваротаў з нямецкай амбасады ў Мінску.
Berlin - jeden z charakterystycznych punktów miasta - Brama Brandenburska
Berlin - jeden z charakterystycznych punktów miasta - Brama Brandenburska AlexAnton/shutterstock.com

У 2024 годзе Беларусь заняла трэцяе месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй шматразовых шэнгенскіх віз (катэгорыя С) з тэрмінам дзеяння ад года да пяці гадоў (максімальны тэрмін), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу адказу ўрада ФРГ на запыт дэпутатаў Бундэстага ад апазіцыйнай Левай партыі аб выдачы віз летась.

У Беларусі было выдадзена 30 111 такіх віз, больш — толькі ў Турцыі (63 690) і Індыі (38 585).

З тэрмінам дзеяння адзін год было выдадзена 15 404 візы грамадзянам Беларуси, два гады — 4 724, тры гады — 2 611, чатыры гады — 832, пяць гадоў — 6 540.

Кароткатэрміновых віз з тэрмінам дзеяння менш за адзін год у Беларусі было выдадзена 20 356 — гэта 12-е месца ў свеце. На 13-й пазіцыі Расія (19.513). У першай пяцёрцы: Кітай (230.905), Турцыя (106.616), Індыя (88.318), Тайланд (33.661) і Казахстан (32.864).

Агульныя зборы за выдачу нямецкіх шэнгенскіх віз у Беларусі ў 2024 годзе склалі 1 млн 453 тыс. еўра. Гэта менш, чым выдаткі на персанал, які займаўся апрацоўкай візавых заявак (1 млн 606 тыс. еўра).

Адзначаецца таксама, што летась Візавая інфармацыйная сістэма ЕС зарэгістравала 461 658 зваротаў з нямецкай амбасады ў Мінску.

вх