Прычынай смерці 43-гадовага беларуса Змітра Каспяровіча стаў пералом аснавання чэрапу. У польскай паліцыі лічаць, што да траўмы прывёў няшчасны выпадак, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на сяброў загінулага.
Зміцер Каспяровіч, імаверна, упаў з лесвіцы, аднак здолеў падняцца, прайсці два паверхі і трапіць у свой пакой у доме, мяркуюць у паліцыі. Мужчыну знайшлі мёртвым ва ўласным ложку 20 чэрвеня, праз тры дні пасля здарэння.
Раней прэс-сакратарка Акруговай пракуратуры варшаўскага раёну Прага Караліна Старас паведамляла Белсату, што пракуратура гораду Новы Двур-Мазавецкі пад Варшаваю расследуе гібель беларуса Змітра Каспяровіча паводле артыкулу аб ненаўмысным прычыненні смерці. Прыкметаў механічнай траўмы аднак эксперты не пабачылі.
эж