«Саюз палякаў на сёння налічвае каля 12 000 членаў. Мы вядзем цэнтры па вывучэнні польскай мовы на тэрыторыі Беларусі, клапоцімся пра месцы памяці. Мы ўдзячныя ўраду Беларусі за магчымасць выкладаць польскую мову.
Мы — палякі, грамадзяне Беларусі, і нам вельмі важныя добрыя адносіны і дыялог, у Беларусі пражывае больш за 300 000 палякаў, справа польскасці ў Беларусі заўсёды была для Саюза палякаў справай нашага жыцця. Анджэй Пачобут — наш калега і актывіст, член галоўнага праўлення СПБ, журналіст. Ён ніколі не быў «апазіцыянерам», і мы вельмі просім улады ў Мінску вызваліць яго!!!» — напісала Анжаліка Борыс у Facebook.
вх