Беларуская Служба

Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі

27.06.2025 15:36
У суботу ў Вільні адбудзецца сустрэча Ціханоўскіх з беларусамі Вільні.
,   ,      ,
Дзяўчына, згенераваная штучным інтэлектам, заклікае дасылаць фота з «нашай сімволікай», каб паўдзельнічаць у конкурсе на самае прыгожае фота з сустрэчы з Сяргеем ЦіханоўскімКрыніца: скрыншот з відэа/«Наша Ніва»

Дзяўчына, згенераваная штучным інтэлектам, заклікае дасылаць фота з «нашай сімволікай», каб паўдзельнічаць у конкурсе на самае прыгожае фота з сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім, паведамляе «Наша Ніва».

У суботу ў Вільні адбудзецца сустрэча Ціханоўскіх з беларусамі Вільні. Па чатах беларусаў Літвы цяпер рассылаюць новы фэйк. Жанчына, згенераваная ШІ, кажа, што на сустрэчы з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі будзе конкурс. Маўляў, трэба даслаць ёй фота і відэа са сваім тварам і нацыянальнай сімволікай, а ў выніку можна атрымаць прыз.

«Офіс Святланы Ціханоўскай, напэўна, падтрымае нашу ініцыятыву і ўзнагародзіць пераможцу», – падсумоўваецца ў відэа.

Хутчэй за ўсё, гэта працяг працы спецслужбаў па вылічэнні ўдзельнікаў беларускіх мітынгаў у эміграцыі. Днямі такія правакацыі адбываліся перад сустрэчай з Ціханоўскімі ў Варшаве.
Сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі адбудзецца 28 чэрвеня ў 12:00 у Вільні на плошчы Вінцэса Кудзіркі.

вс