Дырэктара магілёўскай рэкламнай фірмы Віталя Чавусава асудзілі па «справе Гаюна». Суд прайшоў напрыканцы траўня, паведамляе Тэлеграм-канала MAYDAY.TEAM.
У віну магілёўцу паставілі два артыкулы, звязаныя з так званым «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці».
Прадпрымальніка прыгаварылі да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды. Падрабязнасці справы і рэжым умоваў адбыцця невядомыя.
«Справа Гаюна» – назва крымінальных працэсаў супраць людзей, якія дасылалі ў чат-бот Тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн» інфармацыю пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі. Рэжым Лукашэнкі ў 2022 годзе прызнаў гэты канал «экстрэмісцкім фармаваннем».
вс