Беларуская Служба

20% усіх арганізацый ды ўстаноў Беларусі - стратныя

28.06.2025 15:12
У Мінску стратных больш за чвэрць арганізацый, у Мінскай вобласці - амаль кожная пятая.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Dimitris Vetsikas from Pixabay/CC0

Па ўсёй Беларусі ў студзені - красавіку 2025 года стратнымі былі 20% арганізацый (без уліку суб'ектаў малога прадпрымальніцтва), вынікае са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У першай трэці 2025 года найбольш стратных арганізацый было ў Мінску і Мінскай вобласці — у гадавым вымярэнні рост на 6,5 працэнтнага пункта (з 20,1% да 26,6%) і на 2,1 п.п. (з 17,7 працэнта да 19,8 працэнта) адпаведна.

Далей ідуць Брэсцкая вобласць - рост на 5,6 п.п. (з 12,5% да 18,1%), Магілёўская - на 1,6 п.п. (з 15,9% да 17,5%), Гомельская - на 4,8 п.п (з 10,7% да 15,5%), Віцебская - на 3,4% (з 11,8% да 15,2%).

Толькі ў Гродзенскай вобласці паказчык стратных арганізацый знізіўся з 17,5 працэнта да 17,2 працэнта.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл