Беларуская Служба

У Беларусі ствараюць партыю ўлады

29.06.2025 10:23
Пра гэта заявіла Чамаданава, зазначыўшы, што ператворыць «Белую Русь» у «палітычную апору» для Лукашэнкі да выбараў-2030.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/roobelayarus

Да адзінага дня галасавання ў 2029 годзе «Белая Русь» павінна выйсці «вядучай палітычнай сілай» краіны «па колькасці і па сутнасці», а да «прэзідэнцкай кампаніі 2030 года стаць палітычнай апорай <…> нацыянальнага лідара», заявіла новая кіраўніца створанай у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі партыі Вольга Чэмаданава.

«У якасці асобнага напрамку хачу вылучыць партыйны кантроль як праяву прынцыпу справядлівасці, — цытуе дзяржагенцтва БелТА былога прэс-сакратара МУС, а пасля галоўнага ідэолага Мінска, якая 27 чэрвеня стала ля руля праўладнай партыі. — Партыя народнай большасці не можа заставацца ў баку ад тых рэальных праблем у любой сферы».

«Белай Русі» належыць таксама выпрацаваць «свае жывыя і эфектыўныя ідэалагічныя праекты», вынікам рэалізацыі якіх павінны стаць «кансалідацыя грамадства і ўдзел грамадзян у адстойванні нацыянальных інтарэсаў і незалежнасці краіны», падкрэсліла кіраўніца палітычнай структуры.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл