Беларуская Служба

BYSOL у чэрвені паспяхова эвакуяваў 14 чалавек  

30.06.2025 08:34
Пад эвакуацыямі разумеецца дапамога з выездам з Беларусі людзей, якім пагражае арышт па палітычных прычынах.Пад эвакуацыямі разумеецца дапамога з выездам з Беларусі людзей, якім пагражае арышт па палітычных прычынах.
.
..

За чэрвень 2025 года з Беларусі былі эвакуіраваны 14 чалавек. Пра гэта ў сваім блогу распавёў сузаснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак, чытаем на партале reform.news. 

«За чэрвень BYSOL правёў 13 паспяховых эвакуацый. Працуем далей! Баронім сваіх», - напісаў ён 29 чэрвеня ўдзень, а ўвечары дадаў інфармацыю аб яшчэ адной эвакуацыі.

Пад эвакуацыямі разумеецца дапамога з выездам з Беларусі людзей, якім пагражае арышт па палітычных прычынах. Часта гаворка ідзе пра людзей, якія ўжо адбылі свой тэрмін і ім пагражае паўторнае затрыманне.

эж