— З зямлі паведамляюць, што, здаецца, затрыманы лідар гурта «Палац» Алег Хаменка. Прычым [затрыманы] ужо некалькі дзён таму. Што адбываецца, вельмі складана зразумець. Не ведаю, праўда гэта ці няпраўда, — падкрэсліў Каверын.
Затрыманне Алега Хаменкі пацвердзіла «Люстэрку» крыніца. Іншыя абставіны невядомыя.
Алег Хаменка — музыка, радыёвядоўца, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Лідар фолк-модэрн гурта «Палац». У складзе музычнага калектыву здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая».
Люстэрка/ав