Чыноўнікі анансавалі правядзенне «адзіных дзён добраўпарадкавання» па ўсёй Беларусі. Аб гэтым расказаў начальнік мінскай гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык.
У Мінску ўжо дзейнічае паняцце «чысты чацвер», кажа ён. У гэты дзень ад суб'ектаў гаспадарання патрабуюць прыбіраць замацаваныя за імі тэрыторыі, каб яны выглядалі аднолькава акуратна. Цяпер падобны адзіны дзень прыбірання тэрыторый прапануецца ўвесці ўжо на ўзроўні рэспублікі.
У самім Мінску да арганізацый ужываюць патрабаванні не проста прыбіраць гарадскія тэрыторыі, а менавіта ўпарадкоўваць іх — пастаўляць лавачкі, разбіваць кветнікі.
Прадстаўнік Мінгарвыканкама таксама ўдакладніў, што ў сталіцы, як і па краіне, траву абавязаны касіць не радзей за адзін раз у месяц. Аднак калі з-за дажджоў вышыня травы раней за тэрмін перавысіла 20 сантыметраў, то яе абавязаны скасіць.
Наша Ніва/ав