Яўген Сабалеўскі назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Егіпце і па сумяшчальніцтву ў Алжыры, Амане, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў.
Зміцер Красоўскі будзе кіраваць беларускай дыпмісіяй у Кеніі. Ён таксама прызначаны па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) і Праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат).
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Венесуэле стаў Дзмітрый Дзеравінскі. А пасол Беларусі ў ААЭ і па сумяшчальніцтве ў Кувейце Ігар Белы таксама прызначаны па сумяшчальніцтве паслом у Бахрэйне.
Лукашэнка адзначыў, што іх галоўная задача – тавараабарот, а «не беленькія манжэцікі, беленькія каўнерыкі, паходы на прыёмы».
Акрамя таго, сёння адбыліся кадравыя перастаноўкі ў раённых і абласных выканкамах.
ав