Пад Мінскам знік указальны знак на Курапаты - урочышча, якое стала сімвалам сталінскага тэрору ў Беларусі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла праўладная актывістка Вольга Бондарава.
Калі менавіта знік указальны знак, невядома. Бондарава паведаміла аб гэтым 29 чэрвеня. Судзячы па зялёнай траве, гэта адбылося нядаўна.
У Бараўлянскім спецлясгасе, куды карэспандэнтка «Люстэрка» звярнулася як прыватная асоба, сказалі, што ўсе іх «інфармацыйныя знакі», якія стаяць ўнутры ўрочышча, на месцы. А гэты ля дарогі, магчыма, належыць упраўленню па дарогах.
У «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама», які адказвае за указальнік, атрымаць каментар пакуль не ўдалося - на званкі журналістаў там не адказалі.
Люстэрка/ав