Беларуская Служба

Беларусь і Расія маюць намер абменьвацца інфармацыяй, уключаючы канфідэнцыйную

30.06.2025 17:32
Адпаведны законапраект ухваліў Савет Рэспублікі Беларусі 30 чэрвеня. 
.
.kropekk_pl/pixabay.com/CC0

Беларусь і Расія маюць намер абменьвацца інфармацыяй, уключаючы канфідэнцыйную, для нагляду і кантролю за фінансавым рынкам. Адпаведны законапраект ухваліў Савет Рэспублікі Беларусі 30 чэрвеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанку Беларусі.

Згодна з законапраектам, заключаецца пагадненне «аб супрацы і абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыйнай, у сферы нагляду і (або) кантролю за фінансавым рынкам» Нацбанку і ўраду Беларусі з Цэнтральным банкам і ўрадам Расіі.

«Намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банку Ілона Лядніцкая адзначыла, што рэалізацыя гэтага пагаднення дазволіць бакам атрымліваць аператыўную і дакладную інфармацыю ў галіне нагляду за трансгранічнымі фінансавымі ўстановамі, у тым ліку ў сферы перадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага знішчэння», – піша прэс-служба Нацбанку.

З паведамлення вынікае, што Беларусь і Расія створаць сумесныя наглядныя калегіі, якія будуць ладзіць праверкі.

На думку Лядніцкай, гэта «дазволіць аператыўна выяўляць парушэнні на трансгранічных фінансавых рынках з мэтай іх ліквідацыі і недапушчэння ў будучыні, а таксама ўдасканальваць наглядную дзейнасць за трансгранічнымі ўдзельнікамі фінансавага рынку».

Міжурадавае пагадненне было падпісана яшчэ 6 жніўня 2024 года ў Маскве. 9 чэрвеня яго ўхваліла Палата прадстаўнікоў Беларусі, а цяпер Савет Рэспублікі. Далей яго павінен падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Белсат/ав

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/18876" data-width="100%"></script>