Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская разлічвае, што Данія, якая на найбліжэйшыя паўгода стала старшынёй Рады ЕС, будзе падтрымліваць беларусаў у іх барацьбе за свабоду, паведамляе «Позірк».
Акрамя таго, палітык разлічвае на лідарства Капенгагена «ў абароне дэмакратыі, умацаванні еўрапейскай еднасці».
Ціханоўская таксама падзякавала Польшчы за «моцнае і прынцыповае старшынства ў Радзе ЕС» у папярэднія паўгода.
«Вашае кіраўніцтва трымала свабоду, бяспеку і дэмакратычную Беларусь у цэнтры еўрапейскага парадку дня», – канстатавала яна.
Рада ЕС – адзін з ключавых інстытутаў Еўрасаюза, які прадстаўляе інтарэсы ўрадаў краін– членаў аб’яднання. Рада ЕС сярод іншага прымае законы і рэгулюе палітыку ў розных сферах (разам з Еўрапарламентам); падпісвае і зацвярджае міжнародныя дагаворы і пагадненні ад імя ЕС.
Краіна, якая старшынствуе ў Радзе ЕС, адказвае за падрыхтоўку і правядзенне пасяджэнняў розных канфігурацый (па знешніх справах, эканоміцы, экалогіі ды інш.); фармуе парадак дня; прапануе прыярытэты і ключавыя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца і вырашацца на працягу паўгода; выступае медыятарам і каардынатарам.
Рэгулярная ратацыя забяспечвае раўнапраўе краін – членаў ЕС, разнастайнасць прыярытэтаў і поглядаў, зніжае цэнтралізацыю ўлады.
вс