Беларуская Служба

Лукашэнка паабяцаў размясціць Арэшнік у Беларусі

01.07.2025 18:05
На думку ўзурпатара гэта будзе самай галоўнай стрымліваючай зброяй ад нападу на яго рэжым.
Ілюстрацыйнае фотаNEWS.BY

Гэта будзе «самая галоўная зброя, якая стрымлівае спробы нават думаць у бок нашай мяжы», — зазначыў Лукашэнка выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.

«Мы святкуем Дзень Незалежнасці пад чыстым небам і вельмі гэтым шануем. Беларусь пад чыстым небам - гэта і мэта ўсёй нашай палітыкі, і вобраз будучыні, да якой імкнёмся», - падкрэсліў узурпатар. 

Лукашэнка запатрабаваў ад кожнага беларуса адданасці інтарэсам рэжыму. У гэтым ён бачыць гарантыі сваёй незалежнасці. Каб гэта сказаць, дыктатару спатрэбілася 59 хвілін.  

юл