Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі аб развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў краіне па выніках 2024 года, піша svaboda.org.
Як вынікае з статыстыкі, у 2024 годзе дзейнічалі 237 326 індывідуальных прадпрымальнікаў, што складае 94,1% да ўзроўню 2023 года, калі аналагічны паказнік вызначаўся лічбай у 252,5 тысяч субʼектаў гаспадарання.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, летась сярэдні лік працаўнікоў арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склаў 1 474 118 чалавек.
Удзельная вага прадпрымальнікаў у эканоміцы краіны ў 2024 годзе склала 35,8%, што на 1,2 % перавысіла аналагічны паказнік 2023 года.
вх