Беларуская Служба

БМЗ пад ціскам заходніх санкцый і кітайцаў спыніў вытворчасць асобных відаў прадукцыі

09.07.2025 16:27
Намеснік гендырэктара Ігар Чарняўскі дадаў, што зніжэнне попыту на шыны і металаканструкцыі ўзмацняецца дэмпінгам з боку Кітая.
 .
Металургічны завод. Ілюстрацыйны здымак Shutterstock/industryviews

Беларускі металургічны завод (БМЗ) спыніў выпуск асобных відаў прадукцыі, каб пазбегнуць страт, паведаміў намеснік гендырэктара Сяргей Цярлецкі. Паводле яго, за першае паўгоддзе 2025 года завод выпусціў крыху менш за 1 млн тон сталі — менш, чым раней, але, на яго думку, гэта добры вынік у цяперашніх умовах, — svaboda.org

Кіраўніцтва БМЗ неаднаразова прызнавала праблемы, звязаныя з санкцыямі і цяжкай сітуацыяй на знешніх рынках. Гендырэктар Дзмітрый Корчык адзначыў, што падзенне сусветных цэн на металургічную прадукцыю, а таксама канкурэнцыя з боку кітайскіх вытворцаў, якія выцеснілі беларускі корд з расійскага рынку, прывялі да скарачэння экспарту і аптымізацыі персаналу.

Намеснік гендырэктара Ігар Чарняўскі дадаў, што зніжэнне попыту на шыны і металаканструкцыі ўзмацняецца дэмпінгам з боку Кітая.

БМЗ падпарадкоўваецца дзяржаве і знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША, Украіны і іншых заходніх краін.

эж

Літоўская кампанія прадае прадукцыю падсанкцыйнага Беларускага металургічнага завода

20.11.2023 16:12
З 3 жніўня 2023-га Беларускі металургічны завод асобна ўнесены ў санкцыйны спіс ЕС.