Беларуская Служба

Расійскія дроны заляцелі ў Беларусь падчас начной атакі Украіны

10.07.2025 12:43
Жыхары Гомеля чулі гук беспілотнікаў і нават выбух на паўднёвы захад ад горада.
Ілюстрацыйнае фотаTytus Żmijewski/PAP

Гамяльчане паведамілі ў сацыяльных сетках пра палёт расійскіх ударных дронаў над горадам ноччу 10 ліпеня, калі РФ здзейсніла чарговую масіраваную атаку па Украіне, паведамляюць беларускім незалежныя СМІ. 

Паводле папярэдніх падлікаў, на тэрыторыю Гомельскай вобласці з вечара 9 ліпеня заляцелі больш за 20 расійскіх БпЛА.

Характэрны гук, за які іранскія «Шахеды» называюць мапедамі, у Гомелі было чуваць цягам паўтары гадзіны. Каля 01:26 прагрымеў глухі выбух на паўднёвы захад ад горада — магчыма, гэта было збіццё або падзенне дрона з наступнай дэтанацыяй.

У апошні час залёты расійскіх дронаў на тэрыторыю Беларусі пачасціліся — у выніку павелічэння маштабаў абстрэлаў Украіны.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл