На беларускім баку Пушчы на сямі кіламетрах рэчкі нарэшце аднавілі натуральныя меандры — натуральныя выгібы, якія запавольваюць плынь і паляпшаюць якасць вады.
Звілістую Нараўку спрасцілі ў 19 стагоддзі, каб сплаўляць па ёй лес да Балтыйскага мора. А ў сярэдзіне 20 стагоддзя рэчышча паглыбілі і каналізавалі. Гэта моцна парушыла гідралагічны рэжым і пагоршыла стан навакольных экасістэм.
Нараўка ёсць адной з асноўных водных артэрый Белавежы. Яна пачынаецца на балоце Дзікі Нікар і цячэ на польскую частку Пушчы. З беларускага боку рака даволі кароткая.
Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл