Публіцыст Аляксандр Няўзораў піша, што СПА Расіі памылкова адкрыла агонь па беларускім рэйсе AFL1845 – самалёт прынялі за ўкраінскі дрон.
Нібыта «сёння ў 00:20 у раёне падлёту да маскоўскага аэрапорта Шарамеццева сістэма супрацьпаветранай абароны «Панцыр» па памылцы спрацавала па пасажырскім самалёце рэйса AFL1845, які рухаўся з Мінска. Паводле папярэдняй інфармацыі, борт быў памылкова ідэнтыфікаваны як украінскі беспілотнік».
Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні, экіпаж здолеў пасадзіць судна. Пацярпелых сярод пасажыраў няма.
Абноўлена: Афіцыйнага пацверджання гэтага інцыдэнту не было. Праўладныя беларускія Тэлеграм-каналы заявілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
вх