Беларуская Служба

Сёння — другая гадавіна смерці ў турме палітвязня мастака Алеся Пушкіна

11.07.2025 12:01
Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі з-за не аказання своечасова медыцынскай дапамогі.
 .
Алесь Пушкін.Фота з адкрытых крыніц

У сакавіку 2022-га Алесю Пушкіну прысудзілі 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму за нібыта «рэабілітацыю нацызму» — суд такой рэабілітацыяй палічыў напісаны мастаком партрэт антысавецкага партызана, і «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

11 ліпеня 2023 года ноччу Алесь памёр на 58-ым годзе жыцця ў рэанімацыі праз несвоечасова аказаную медыцынскую дапамогу пры прабадной язве. 

У 2020 годзе Пушкін падтрымаў пратэсты. Яго схапілі і пабілі, як і іншых удзельнікаў акцый. Выйшаўшы з ізалятара, ён паказаў сінякі на сваім целе. 

Пушкін мог застацца за мяжой, бо ў той час, калі даведаўся пра крымінальную справу, быў у Кіеве, але вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

Пахаваны Алесь Пушкін у сваёй вёсцы Бобр.

вх