Беларуская Служба

У Навагрудку створаць нацыянальны музей Халакоста ў Беларусі – СМІ

12.07.2025 08:51
Музей будзе «ўшаноўваць ня толькі памяць ахвяраў, але таксама адвагу і чалавечнасць тых, хто змагаўся, часта маючы толькі волю выжыць і абараніць іншых».
  -        .
Помнік дзецям - ахвярам Халакосту ў Навагрудку на месцы былога гета.belarus.travel

Аб падпісанні 9 ліпеня пагаднення аб стварэнні ў Навагрудку (Гродзенская вобласць) першага нацыянальнага музею Халакоста ў Беларусі піша партал газеты англа-яўрэйскай супольнасці Jewish News.

Як зазначаецца, дакумент падпісалі кіраўнік раёна Сяргей Чаркоўскі, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын (СБЯТАА) Артур Ліўшыц і кіраўнік праўладнага Беларускага фонду міру Максім Місько.

Месца для музея «абрана не выпадкова» – у горадзе ў гады нацысцкай акупацыі было забіта 11 тыс. габрэяў, піша выданне.

Акрамя таго, у Навагрудку 26 верасня 1943 года 250 вязняў гета «ажыццявілі самыя буйныя задакументаваныя ўцёкі праз тунэль у акупаванай нацыстамі Еўропе», які яны таемна капалі на працягу пяці месяцаў.

Шмат хто з уцекачоў пазней далучыўся да Бельскіх партызанаў – адзінага цалкам габрэйскага партызанскага атрада ў Беларусі.

Дэбра Брунэр, сузаснавальніца дабрачыннай арганізацыі The Together Plan, сказала Jewish News з гэтай нагоды:

«Гісторыя партызанаў Бельскага, увечненая ў фільме «Выклік«, – гэта гісторыя не проста супраціву, а выратавання, трываласці і  супольнасці».

Яна дадала, што музей будзе «ўшаноўваць не толькі памяць ахвяраў, але таксама адвагу і чалавечнасць тых, хто змагаўся, часта маючы толькі волю выжыць і абараніць іншых».

Музей хочуць стварыць на тэрыторыі былога габрэйскага гета ў Наваградку побач з цяперашнім Музеем габрэйскага супраціву ў гістарычных будынках.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб падпісанні пагаднення пакуль няма.

вх