Беларуская Служба

Анатоль Лябедзька прапанаваў абмяняць сябе на сына-палітвязня

14.07.2025 15:37
Сын Анатоля Лябедзькі Арцём быў затрыманы паводле абвінавачання ў фінансаванні так званай экстрэмісцкай дзейнасці. Яго судзілі за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. 
   .
Арцём Лябедзька ў судзе. Фота: Дзяржпрапаганда Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў праграме «Сварка-шоу» заявіў, што гатовы ўвайсці ў спіс людзей, якіх улады могуць абмяняць на палітвязняў, сярод вызваленых павінен быць яго сын, паведамляе выданне «Наша Ніва».

Анатоль Лябедзька кажа, што яго сын сядзіць замест яго: «І гэта мой таксама крыж, які я нясу».  Але палітык дадае, што ўсё роўна не адыходзіць ад сваёй пазіцыі. 

Лябедзька лічыць, што санкцыі, адначасовы ціск і з боку амерыканцаў, і з боку еўрапейцаў, могуць спыніць рэпрэсіі. Бо Лукашэнка «можа спыніць рэпрэсіі адным пстрычком пальцаў, адным росчыркам свайго пяра». 

І калі казаць пра сітуацыю з сынам, то, паводле палітыка, ён асабіста гатовы пайсці ў турму замест сына.

Сын Анатоля Лябедзькі Арцём быў затрыманы паводле абвінавачання ў фінансаванні так званай экстрэмісцкай дзейнасці. Яго судзілі за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. 

24 жніўня 2023 года Арцёму прызначылі тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён быў унесены МУС у «спіс экстрэмістаў».

эж