Беларуская Служба

Чатыры гарады, адзін фестываль: PRADMOVA адкрывае прыём заявак

24.07.2025 08:34
Восенню 2025 года PRADMOVA завітае ў чатыры еўрапейскія гарады. 
Аўдыё

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA – гэта незалежная культурная падзея, што яднае сучасную беларускую думку, слова, вобраз і рух. Фестываль стаў ужо традыцыйным месцам сустрэчы выдаўцоў, аўтараў, перакладчыкаў, мастакоў, дызайнераў, даследчыкаў, музыкаў, тэатральных творцаў і, вядома, чытачоў. У праграме – прэзентацыі кніг, дыскусіі, літаратурныя чытанні, канцэрты, перформансы, аўтограф-сесіі, майстар-класы і мноства іншых фарматаў, прысвечаных вольнаму мысленню, творчасці і культурнаму выказванню.

Восенню 2025 года PRADMOVA завітае ў чатыры еўрапейскія гарады. Першыя імпрэзы адбудуцца ў Вільні (10-12 кастрычніка), далей фестываль адбудзецца ў Празе (24-26 кастрычніка), затым завітае ў Познань (7-9 лістапада), а скончыцца вялікім фестывалем у Варшаве (21-24 лістапада).

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у фестывальнай праграме. Узяць удзел могуць асобы і ініцыятывы, якія працуюць з беларускай літаратурай, мовай, мастацтвам, думкай і/або грамадскай тэматыкай – праз тэкст, візуальнае выказванне, перформанс, даследаванне ці іншыя формы. Заяўкі прымаюцца праз анлайн-форму на сайце фестывалю: pradmova.eu.

прэс-матэрыялы/ав