«У яго пыталіся, ці паведамляць аб затрыманні пасольству. Ён адказаў адмоўна, аднак пасля даведаўся ад сваякоў, што яго адмова была праігнараваная. У курсе і пасольства, і МУС Беларусі, куды тэлефанавалі сваякі даведацца, ці не ўстанаўлівалася яму забарона на выезд. Там параілі звяртацца ў пасольства па справе вяртання на радзіму», - расказвае праваабаронца.
Як паведамляў «Позірк», 14 ліпеня беларус прыйшоў у дэпартамент з заявай аб прадастаўленні прытулку. Спачатку заяву прынялі, затым вярнулі, а самога падаўцу затрымалі і змясцілі ў ізалятар пры дэпартаменце. З-за заканчэння тэрміну дзеяння беларускага пашпарта (яшчэ ў 2020 годзе) беларус не абнуляў кароткачасовымі выездамі дазволены тэрмін бесперапыннага знаходжання ў Грузіі (365 дзён) і знаходзіўся ў краіне нелегальна. Змяняць пашпарт у беларускім дыппрадстаўніцтве ён баяўся з-за пагрозы пераследу.
15 ліпеня Тбіліскі гарадскі суд пастанавіў арыштаваць затрыманага на тры месяцы. Заяву аб прадастаўленні прытулку ўдалося падаць і зарэгістраваць, адбылося першае з двух прадугледжаных інтэрв'ю.
Па словах Рамана Кісляка, суд прыняў рашэнне вызваліць беларуса, абавязаўшы адзначацца ў Дэпартаменце міграцыі МУС два разы на тыдзень.
Грузінскія ўлады адхіляюць усе заявы беларусаў аб наданні прытулку. У Грузіі зараз пражывае каля 12 тыс. беларусаў, якія эмігравалі з-за пагрозы рэпрэсій. Іх колькасць паступова памяншаецца.
Позірк/ав