«Наш дыялог з амерыканскім бокам прадаўжаецца, неабходныя кантакты знойдзены, яны развіваюцца. Пасольства вядзе таксама дыялог з амерыканскімі грамадскімі арганізацыямі, гуманітарнай супольнасцю, экспертнай супольнасцю. Гэта значыць, назіраецца пэўная цікавасць да Беларусі. Але дыпламатыя любіць цішыню, таму на гэтым этапе больш сказаць не магу», - адзначыў Павал Шыдлоўскі.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці ўзаемнай акрэдытацыі паслоў, дыпламат сказаў, што на гэтым этапе Беларусь вядзе дыялог з амерыканскай адміністрацыяй, неабходныя кантакты ўстаноўлены і падтрымліваюцца, але канкрэтна гэта тэма пакуль не знаходзіцца на парадку дня.
Белта/ав