Мінінфарм папоўніў спіс кніг, забароненых да продажу. У пералік трапілі кнігі вядомых пісьменнікаў — пулітцэраўскай лаўрэаткі Донны Тарт, Ру Муракамі, Чака Паланіка і іншых — паведамляе «Люстэрка».
У ведамстве заявілі, што творы змяшчаюць «інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
«У выпадку выяўлення фактаў распаўсюджвання друкаваных выданняў, уключаных у вышэйназваны спіс, Міністэрства інфармацыі мае права спыніць дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюджвальніка друкаваных выданняў», — папярэджваюць выдаўцоў у ведамстве.
У спіс забароненай літаратуры на сёння ўваходзіць 141 кніга. Асобны пералік забароненых кнігі ёсць і ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які таксама вядзе Мінінфарм.
нг