Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся да МЗС Польшчы з просьбай гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў беларускіх падзеяў, што пройдуць у Варшаве з 7 па 10 жніўня — у межах пятай гадавіны выбараў 2020 года.
У сваім тэлеграм-канале палітык паведаміў, што ў гэтыя дні адбудуцца слуханні Аб’яднанага кабінету, канферэнцыя «Новая Беларусь», Марш Свабоды і іншыя грамадскія мерапрыемствы. Паводле Паўла Латушкі, МЗС Польшчы перадала просьбу ў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, якое павінна прыняць дадатковыя меры бяспекі.
Напярэдадні Следчы камітэт Беларусі заявіў пра сачэнне за беларусамі за мяжой, якія ўдзельнічаюць у акцыях, і прыгразіў новымі крымінальнымі справамі. Прапагандысты запужваюць удзельнікаў беларускіх акцый з-за мяжой магчымай канфіскацый кватэр у Беларусі.
эж