Беларуская Служба

Мэрыя Варшавы падсветліць Палац культуры і мост Сілеска-Дамброўскагаў бела-чырвона-белыя колеры 9 жніўня

07.08.2025 15:41
«Гэтым жэстам мы хочам выказаць салідарнасць». Мэрыя Варшавы падсветліць Палац культуры і мост Сілеска-Дамброўскага ў бела-чырвона-белыя колеры 9 жніўня
       -  --  9 .
Мэрыя Варшавы падсветліць Палац культуры і мост Сьлёнска-Дамброўскага ў бела-чырвона-белыя колеры 9 жніўня.@CabinetBelarus

У адказ на зварот ад намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі і в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Паўла Баркоўскага ў адрас Варшаўскай мэрыі з просьбай падтрымаць ініцыятывы, звязаныя з адзначэннем 5-й гадавіны Рэвалюцыі Годнасці, Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі даў даручэнне аб бясплатным падсвятленні фасадаў Палаца культуры і навукі, а таксама моста Сьлёнска-Дамброўскага ў колеры нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга 9 жніўня 2025 года.

«Гэтым жэстам мы хочам выказаць салідарнасць з беларускамі і беларусамі ў сімвалічны для іх дзень», – адзначаецца ў афіцыйным адказе Варшаўскай мэрыі.

Таксама ў лісце паведамляецца, што па ўзгадненні з арганізатарамі канферэнцыі «Новая Беларусь» у мерапрыемстве прыме ўдзел прадстаўніца мэрыі сталіцы Польшчы.

@CabinetBelarus/вх