Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Магілёўскай вобласці сілавікі збіраюць ДНК сваякоў людзей, якія з'ехалі з Беларусі.

08.08.2025 18:06
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Ditty_about_summer / Shutterstock

Як стала вядома MAYDAY TEAM, за апошнія два тыдні было некалькі выпадкаў, калі да сваякоў актывістаў і былых палітвязняў, якія з'ехалі з краіны, прыходзілі супрацоўнікі РАУС, каб узяць генетычны матэрыял (сліну).

Прычынай называюць фарміраванне базы дадзеных ДНК, каб, у выпадку неабходнасці, людзей за мяжой «можна было апазнаць». Аднак сапраўдныя матывы супрацоўнікаў РАУС і РУУС не зразумелыя.

Каманда праваабарончай ініцыятывы MAYDAY мае інфармацыю, што такая практыка існуе ў розных гарадах Беларусі.

вх