Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, дыяспары, а таксама эксперты, журналісты і актывісты з усяго свету працягваюць працу ў Варшаве. Яны падсумоўваюць вынікі пяці гадоў барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, шукаюць практычныя вырашэнні праблем і адказваюць на самыя вострыя пытанні, што накапіліся за гэты час.
Падчас другога дня канферэнцыя запланаваныя прэзентацыі найлепшых практык і інавацый, што павышаюць узровень бяспекі людзей і ствараюць умовы для салідарнасці; прэзентацыя новых структур дэмакратычных сілаў; панэльныя дыскусіі ды падсумаванне вынікаў.
На партале Youtube даступны Жывы эфір з другога дня ключавой грамадска-палітычнай падзеі года для беларусаў!
Выступаючы на канферэнцыі Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў дзейнічаць па-новаму, захаваць адзінства і энергію 2020 года, а таксама быць гатовымі скарыстаць кожны шанец для пераменаў у Беларусі.
— Новая рэальнасць прымушае нас думаць па-іншаму. І дзейнічаць па-новаму. Бо ніхто за нас перамены ў Беларусі не зробіць.
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл заклікала беларусаў быць гатовымі да адкрыцця новага акна магчымасцяў і захоўваць адзінства для свабоднай і незалежнай Беларусі.
юл