Міністэрства злучэння Латвіі падрыхтавала праект нарматыўнага акта, які ўсталюе абмежаванні на перасячэнне мяжы з Беларуссю і Расіяй аўтобусамі, паведамляе Delfi.lv.
Паводле міністра Атэса Швінкі, дадзеныя Аўтатранспартнай дырэкцыі і Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі паказалі рост колькасці пасажыраў у зносінах з Беларуссю і Расіяй, што павялічвае рызыкі бяспекі на знешняй мяжы.
Праект прадугледжвае, што з 15 кастрычніка 2025 года Дзяржаўная памежная ахова не будзе дазваляць міжнародныя нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі праз пункты пропуску Патэрніекі (мяжа з Беларуссю), Грэбнева і Церахава (з РФ).
Напярэдадні стала вядома, што Літва, у сувязі з надзвычайным становішчам, абмежавала колькасць міжнародных аўтобусных маршрутаў на беларускім кірунку.
эж