Беларуская Служба

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі

16.08.2025 12:34
З 16 жніўня 2020 года акцыі-маніфестацыі сталі па нядзелях традыцыйнымі.
16  2020     .
16 жніўня 2020 года адбылася самая маштабная дэманстрацыя.Фота: «Наша Ніва»

У нядзелю, 16 жніўня 2020 года, на вуліцы Мінска выйшлі сотні тысяч дэманстрантаў  нагадвае «Наша Ніва».

Дэманстранты занялі ходнікі праспектаў Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасці ў іх цэнтральнай частцы, вуліц Няміга, Мельнікайце, Багдановіча, Старажоўскай.

Адны ішлі ад Стэлы, іншыя — толькі да яе. Вуліцы былі запоўненыя машынамі, якія сігналілі дэманстрантам.

У той жа час добрая сотня тысяч яшчэ стаяла каля Стэлы. Цяжка ацаніць агульную колькасць дэманстрантаў на вуліцах Мінска ў гэты момант. Па тагачасных ацэнках на вуліцы Мінска выйшла да 400 тысяч чалавек.

З 16 жніўня 2020 года акцыі-маніфестацыі сталі па нядзелях традыцыйнымі, яны доўжыліся некалькі месяцаў. Таксама ў суботы праводзіліся жаночыя маршы, а ў панядзелкі — маршы пенсіянераў.