Як паведаміў Кісляк @pozirkonline, у скарзе ён сцвярджае, што гэтым была створаная сітуацыя, калі яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь. «Акрамя таго, я папрасіў «часовыя меры абароны, якія прадугледжаныя правіламі працэдуры, каб пакуль маю скаргу разглядалі, мяне не дэпартавалі, не выдваралі, не экстрадавалі».
Сярод прэтэнзіяў да ўладаў Грузіі, выкладзеных у скарзе, таксама ўказаны доўгі разгляд заяваў на прытулак ад беларусаў і масавыя адмовы ў ім, што аўтар трактуе як дыскрымінацыю па прыкмеце нацыянальнага паходжання.
«Відавочна, што адмовы, якія былі дадзеныя мне і іншым актывістам дыяспары ў сувязі з пагрозай дзяржбяспекі, з’явіліся менавіта з такой мэтай, каб у Грузіі не існавала актыўнай беларускай дыяспары», – сказаў ён.
У першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 грамадзянам Беларусі, у тым ліку тром непаўналетнім, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу статыстыкі мясцовага МУС.
Найбольш вядомы кейс – у Кісляка, які ў ліпені 2025 года беспаспяхова завяршыў праходжанне ўсіх унутраных працэдур абскарджання адмовы ў прытулку. У яго скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта (яго немагчыма замяніць за мяжой пасля забароннага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года), на працягу 30 дзён праваабаронца павінен пакінуць Грузію.
вх