Адміністрацыя «Гроднажылбуда» хацела патлумачыць працаўнікам, як не стаць удзельнікамі «экстрэмісцкіх фарміраванняў». Публікацыю на сайце завода заўважыла «Вясна», паведамляе «Наша Ніва».
Зараз адзін з работнікаў «Гроднажылбуда» знаходзіцца ў СІЗА. Яго затрымалі за паклёп на Лукашэнку.
19 жніўня работнікаў завода сабралі ў актавай залі. Перад калектывам выступілі намеснікі генеральнага дырэктара Генадзь Палховіч і Аляксандр Смародскі. Яны зачыталі інфармацыю ад міліцыі і «асудзілі ўчынак» калегі.
Таксама завадчан папярэдзілі аб тым, як не стаць удзельнікамі «экстрэмісцкіх фарміраванняў» і заклікалі быць адказнымі па пытаннях бяспекі ў інтэрнэце.
вс